Вы тут

Якіх пту­шак не лю­бяць бры­тан­цы


Са­мы­мі не­на­віс­ны­мі птуш­ка­мі Вя­лі­ка­бры­та­ніі на­зва­ны чай­кі, як па­ве­дам­ляе The Daіly Maіl. Па­вод­ле пра­ве­дзе­на­га апы­тан­ня, 95% бры­тан­цаў не­да­люб­лі­ва­юць іх за тое, што гэ­тыя птуш­кі вы­хоп­лі­ва­юць ежу з рук і пэц­ка­юць аў­та­ма­бі­лі.

Зрэш­ты, кож­ны 20-ы бры­та­нец пры­знаў­ся, што не ад­чу­вае не­пры­яз­нас­ці да ча­ек, па­коль­кі вы­гляд гэ­тых пту­шак на­гад­вае пра мо­ра. Дру­гое мес­ца ў спі­се са­мых не­на­віс­ных пту­шак у Злу­ча­ным Ка­ра­леў­стве за­ня­лі га­лу­бы: бры­тан­цы на­зва­лі іх «шум­ны­мі і бруд­ны­мі». На трэ­цім мес­цы — са­ро­кі, праз іх звыч­ку крас­ці бліс­ку­чыя прад­ме­ты. На­ступ­ныя тры па­зі­цыі да­ста­лі­ся крум­ка­чам, гра­кам і ва­ро­нам. На дум­ку апы­та­ных, гэ­тыя птуш­кі змроч­на вы­гля­да­юць і пры­му­ша­юць ус­пом­ніць пра філь­мы жа­хаў. На сё­мым мес­цы — фа­за­ны, якія ня­рэд­ка ста­но­вяц­ца пры­чы­най ава­рый на да­ро­гах. Вось­мае за­ня­лі «сум­ныя» ве­раб'і, дзя­вя­тае — «ня­зграб­ныя» зя­зю­лі. За­мкну­лі дзя­сят­ку са­мых не­на­віс­ных пту­шак Бры­та­ніі дра­пеж­ныя птуш­кі. Іх ах­вя­ра­мі час­та ста­но­вяц­ца хат­нія га­да­ван­цы і жы­вё­ла.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.