Вы тут

Адчуць плячо сябра


Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным павялічыць эфектыўнасць узаемадзеяння з Кітайскай Народнай Рэспублікай

Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, прымаючы з дакладам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Косінца, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ў Беларусі склаліся вельмі добрыя адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай. «Гэта адзін з асноўных нашых палітычных, эканамічных, дыпламатычных партнёраў», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што Беларусь павінна больш эфектыўна супрацоўнічаць з кітайскімі партнёрамі. «Яны ідуць насустрач, і крэдытных рэсурсаў выдаткоўваюць практычна столькі, колькі мы нават і не просім. Але не заўсёды мы знаходзім дастатковую колькасць эфектыўных праектаў пад гэтыя крэдыты», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Косінец далажыў Прэзідэнту аб выніках сваёй паездкі ў КНР 8-11 красавіка, падчас якой абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі візіту ў Беларусь Старшыні КНР Сі Цзіньпіна. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта праінфармаваў, што ў час паездкі ў КНР разглядаліся і розныя аспекты палітычнага дыялогу дзвюх краін, міжнароднага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў банкаўскай сферы, у крэдытна-інвестыцыйнай палітыцы. Закраналіся таксама пытанні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка.

«Гэта сведчыць аб тым, што кіраўніцтва Кітая да нас даверліва ставіцца. Мы гэта павінны шанаваць. Усё ж такі гэта краіна, якая сёння па ўсіх паказчыках вырвалася наперад, і нам пашанцавала, што мы 20 з лішнім гадоў таму пачалі супрацоўніцтва з КНР», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя таго, Прэзідэнту было даложана аб выкананні яго даручэнняў, дадзеных у час прадстаўлення Аляксандра Косінца на пасадзе кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. «Ёсць, напэўна, не проста ўражанні, а падставы для высноў, для прыняцця нейкіх істотных рашэнняў па эфектыўнасці працы Адміністрацыі Прэзідэнта», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Асаблівую ўвагу Аляксандр Лукашэнка звярнуў на кантроль выканання рашэнняў. «У нас, трэба прама сказаць, калі не катастрофа, то нейкая вольніца. Некаторым службовым асобам трэба па два разы нагадваць тое, што Прэзідэнт прымаў рашэнні па нейкіх праблемных пытаннях», — адзначыў беларускі лідар.

Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта далажыў аб выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў галіне кадравай палітыкі, ідэалогіі, сацыяльна-эканамічнага развіцця, у частцы забеспячэння выканання шэрагу ўказаў і дырэктыў, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.