Вы тут

Судова-прававая сістэма дзейнічае эфектыўна


А яе рэформа ўжо выходзіць на завяршальную стадыю

Пра гэта ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Вярхоўнага Суда Валянцінам Сукалам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як ідуць справы з правядзеннем судова-прававой рэформы. «Асабліва не ўмешваючыся і не кантралюючы, турбуюся, ці пераварым мы гэта ўсё. Вылучылі Следчы камітэт: натуральна, што сам працэс ад дазнання да судовага разбору павінен быў стаць больш эфектыўным, дзейсным, выніковым. А потым яшчэ аб'ядналі суды агульнай юрысдыкцыі з эканамічнымі судамі», — сказаў Прэзідэнт.

«Беларусь часта абвінавачваюць у нейкім аўтарытарызме, яшчэ ў чымсьці. Пастаянна ідуць дыскусіі, асабліва мы чуем у Расіі, аб незалежнасці судоў і гэтак далей, і таму падобнае. Але мы ўжо столькі рашэнняў прынялі зусім нядаўна», — адзначыў Прэзідэнт .

Асноўныя палажэнні судова-прававой рэформы сфармуляваны ў пасланні кіраўніка дзяржавы аб перспектывах развіцця сістэмы агульных судоў. Яно змяшчае 54 канкрэтныя даручэнні; 48 з іх ужо выкананы; тыя шэсць, што засталіся, знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі. Чакаецца, што сёлета апошні этап судова-прававой рэформы будзе завершаны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.