Вы тут

Валютны саюз неабходны


Пра гэта заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч на ІІІ міжнародным форуме «Еўразійская эканамічная перспектыва», які адбыўся ў Санкт-Пецярбургу.

Аднак для гэтага неабходна ліквідаваць усе выключэнні і недапрацоўкі ў эканамічнай інтэграцыі краін ЕАЭС. Хоць і варта паспяшацца: «Мы запланавалі валютную інтэграцыю на 2025 год, але за 10 гадоў можа вельмі шмат што адбыцца. Па магчымасці трэба паскараць гэты працэс», — сказаў Міхаіл Мясніковіч падчас агульнай дыскусіі на форуме. Прадстаўнікі іншых, дзейных і будучых (Кыргызстан), членаў Еўразійскага эканамічнага саюза таксама падтрымліваюць гэту ідэю. Напрыклад, член калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Карынэ Мінасян паскардзілася на тое, што курсавая розніца і валютныя скачкі вельмі негатыўна ўплываюць на эканамічнае супрацоўніцтва.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ,

г. Санкт-Пецярбург

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.