Вы тут

Заробленыя грошы пойдуць на аздараўленне дзяцей і святкаванне Перамогі


Сваёй пастановай №21 ад 9 красавіка Міністэрства фінансаў Беларусі растлумачыла парадак пералічэння грашовых сродкаў, якія будуць зароблены на рэспубліканскім суботніку 18 красавіка.

Згодна з гэтым дакументам, органы дзяржкіравання, дзяржаўныя арганізацыі, падпарадкаваныя ўраду, і іншыя юрыдычныя асобы будуць пералічваць заробленыя на суботніку грошы ў аб'ёмах, якія добраахвотна вызначаюцца іх работнікамі, на бягучыя рахункі раённых і гарадскіх выканкамаў. Потым яны будуць пералічаны на рахункі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. У пастанове гаворыцца, што грошы, якія плануецца заробіць сёлета на рэспубліканскім суботніку, будуць накіраваны на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона. Яны таксама пойдуць на рэалізацыю мерапрыемстваў, звязаных са святкаваннем 70-й гадавіны Перамогі.

Сяргей ПАЛІНІН.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.