Вы тут

Выдала ў дзесяць разоў большую суму


Сталічная міліцыя вышуквае жанчыну, якой у банку памылкова выдалі лішнія 1625 долараў.

У Фрунзенскае РУУС звярнулася касір абменнага пункта, размешчанага ў адной з крам па вуліцы Ляшчынскага, з просьбай аказаць дапамогу ва ўстанаўленні асобы невядомай жанчыны, якой яна выдала буйную грашовую суму. Кліентка апоўдні падышла да акенца касіра з просьбай канвертаваць 10 тысяч расійскіх рублёў у долары. Работніца «абменніка» замест таго, каб выдаць належныя 180,5 долара, выдала 1805 долараў. Жанчына забрала грошы і сышла. Касір заўважыла недастачу ў канцы дня. Кліентка трапіла ў поле зроку камер відэаназірання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?