Вы тут

Найвышэйшая ўзнагарода за якасць абавязвае


Учора самыя лепшыя арганізацыі краіны атрымалі прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці за 2014 год. Усяго лаўрэатамі гэтай прэміі ўрада за 16 гадоў сталі 197 арганізацый Беларусі, паведаміў учора прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу.

Андрэй Кабякоў адзначыў, што прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці з'яўляецца найвышэйшай узнагародай, якую можа атрымаць арганізацыя, што дасягнула значных поспехаў у выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі і паслуг, авалодала высокаэфектыўнымі метадамі менеджменту і прагрэсіўнымі тэхналогіямі.

У 2014 годзе гэтае званне прысвоена 14 арганізацыям упершыню, 16 пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, тры арганізацыі сталі дыпламантамі конкурсу і дзве ўдастоены спецыяльных узнагарод.

Як адзначыў кіраўнік урада, лаўрэаты прэміі — гэта арганізацыі, для якіх якасць мае найвышэйшую каштоўнасць. Яны паспяхова вырашаюць праблему павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі (паслуг), скіраваны на комплекснае вырашэнне пытанняў якасці прадукцыі і паслуг, маюць дастатковыя гарантыі збыту сваіх тавараў, ужываюць эфектыўныя формы і метады кіравання, умеюць своечасова прадбачыць патэнцыйныя патрэбы заказчыкаў і забяспечваюць высокія тэмпы эканамічнага развіцця сваіх арганізацый.

Упершыню ў гісторыі конкурсу былі вызначаны ўладальнікі спецыяльных узнагарод: акцыянернае таварыства «Кераміка» (г. Віцебск) — у намінацыі «Лідарства» за ўклад кіраўніцтва ў дасягненне ўстойлівага поспеху арганізацыі і Бярозаўскі сыраробны камбінат — у намінацыі «Сацыяльная адказнасць» за ўкараненне сацыяльна адказнага бізнесу і стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць сацыяльную абароненасць усіх груп зацікаўленых бакоў (персаналу, спажыўцоў, партнёраў, грамадства).

Сярод пераможцаў конкурсу 2014 года арганізацыі міністэрстваў архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, транспарту і камунікацый, унутраных спраў, абароны, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці.

Усе 22 арганізацыі, якія з'яўляюцца пераможцамі конкурсу 2014 года, маюць сертыфікаваныя сістэмы менеджменту якасці па ІSO 9001, 8 арганізацый укаранілі сістэмы кіравання навакольным асяроддзем па ІSO 14001, 12 — сістэмы кіравання аховай працы па СПБ 18001.

Звесткі аб прадпрыемствах-лаўрэатах і іх прадукцыі размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта (www.gosstandart.gov.by), уключаюцца ў штогадовы каталог, які накіроўваецца ў прадстаўніцтва Беларусі за мяжой.

Таксама падчас цырымоніі былі адзначаны нагрудным знакам «Лідар якасці» кіраўнікі шэрагу прадпрыемстваў, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у галіне якасці прадукцыі (паслуг) і сістэмнага менеджменту, уручаны дыпломы пераможцам конкурсаў «Лепшы менеджар па якасці» і «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» 2014 года.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.