Вы тут

На агульнай мове з банкаматам


Разумная тэхніка ўсё мацней пранікае ў наша паўсядзённае жыццё. Напрыклад, у банкаўскім сектары сёння аўтаматызуюцца амаль усе стандартныя аперацыі. Аднак і ў гэтым выпадку чалавечы фактар не выключаецца, калі ўладальнік банкаўскай карткі дакладна не ведае алгарытм камунікацыі з машынай. Мы працягваем завочную кансультацыю па тэме безнаяўных разлікаў. На пытанні чытачоў «Звязды» адказвае выканаўца абавязкаў дырэктара акцыянернага таварыства «Плацежная сістэма БЕЛКАРТ» Уладзімір Гусараў.

[caption id="attachment_79857" align="aligncenter" width="600"]На­са­мрэч, спра­чац­ца  з бан­ка­ма­там не­маг­чы­ма. На­са­мрэч, спра­чац­ца
з бан­ка­ма­там не­маг­чы­ма.[/caption]

 

Спяшацца лепш без мітусні

— Парайце, што мне рабіць, калі згубіў картку, а таксама калі банкамат не вяртае яе ці не выдае грошы? Як неабходна дзейнічаць пры выяўленні лішняй аперацыі?

Аляксандр Трызна, г. Мінск.

— Спачатку звярну ўвагу на тое, што ёсць карткі, якія можна выкарыстоўваць для рознага тыпу аперацый з подпісам на карт-чэку і з уводам ПІН-кода або толькі з уводам ПІН-кода. Для вядзення бягучых плацяжоў па сямейным бюджэце ідэальным варыянтам, на мой погляд, з'яўляюцца карткі, дзе ўсе тыпы плацяжоў (наяўныя і безнаяўныя) выконваюцца з уводам ПІН-кода. Такім банкаўскім прадуктам могуць быць карткі БЕЛКАРТ ці некаторыя карткі Maestro. У гэтым выпадку, калі картка страчана ці была забыта ў банкамаце, вашы сродкі, якія засталіся на рахунку, будуць захаваны.

Тым не менш у любым выпадку, калі картка была згублена ці банкамат яе «прысвоіў», неабходна звязацца з кантакт-цэнтрам банка і заблакіраваць яе. Гэтую працэдуру можна выканаць і праз інтэрнэт-банкінг. У нас у краіне большасць банкаў прадастаўляюць кліентам такую магчымасць.

У выпадку збояў у працы банкаматаў сустракаюцца факты, калі апарат не выдае грошы, а сума на картцы памяншаецца. У гэтым выпадку неабходна звярнуцца ў аддзяленне банка, і яго спецыялісты хутка ацэняць сітуацыю і правядуць аперацыю вяртання грашовых сродкаў. Асобна звярну ўвагу на тое, што калі вы бачыце, што банкамат працуе неяк марудна, то не трэба адыходзіць ад яго адразу пасля ўводу ПІН-кода: магчыма, праз 20-30 секунд купюры ўсё ж будуць выдадзены. Тады іх можа атрымаць ужо іншы чалавек, а даказаць у банку правільнасць сваіх дзеянняў кліенту будзе даволі складана.

Калі ў выпісцы па рахунку з выкарыстаннем карткі вы адшукалі лішнюю аперацыю і сапраўды ведаеце, што яе не выконвалі, неабходна як мага хутчэй звярнуцца ў банк. Тэрмін звароту з заявай аб апратэставанні несанкцыянаванай аперацыі — 30 дзён з даты яе правядзення. Калі аперацыя кліентам не выконвалася, то банк верне яму грошы ў адпаведныя з заканадаўствам тэрміны.

Універсальны код не заўсёды плюс

— У мяне тры банкаўскія карткі з рознымі кодамі, якія я часцяком блытаю. Ці можна памяняць ПІН-код карткі і як гэта зрабіць?

Аксана Кастунова,
г. Гомель.

— Сёння ў нашай краіне на 9,5 млн чалавек насельніцтва выпушчана больш за 12  млн банкаўскіх картак, таму ў многіх грамадзян на руках па 2 або нават 6 дзейных банкаўскіх картак розных плацежных сістэм. Відавочна, што запомніць столькі ПІН-кодаў — для некаторых праблема.

Сёння фінансавыя інстытуты гэтае пытанне разглядаюць і многія з іх, напрыклад Белінвестбанк, прапануюць паслугу змены ПІН-кода. Стандартная змена ПІН-кода выконваецца пры дапамозе банкамата з выкарыстаннем карткі. Яе трымальнік выбірае ў меню банкамата адпаведны ўказальнік — увод ПІН-кода, а потым набірае новы ПІН-код і пацвярджае яго. Такая аперацыя займае менш за хвіліну, але, хутчэй за ўсё, банк за такую працэдуру возьме плату.

Сапраўды, пасля выканання такой нескладанай аперацыі можна ўстанавіць на любую колькасць картак адзін ПІН-код. Праўда, пры гэтым важна разумець, што страта «ўніверсальнага» ПІН-кода павялічвае верагоднасць крадзяжу з картак.

* * *

Чакаем вашых пытанняў пра карыстанне грашыма і ўсё, што з гэтым звязана. Вы можаце звяртацца на электронны адрас газеты (іnfо@zvуаzdа.mіnsk.bу з пазнакай «Для аддзела эканомікі») ці па тэлефоне: 8 017 292 38 02.

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.