Вы тут

Настроенасць — на паглыбленне адносін


Двухбаковыя стасункі развіваюцца вельмі актыўна. Тым не менш і Казахстан, і Беларусь настроены на пошук новых магчымасцяў для паглыблення і пашырэння гэтых адносін, якія заўсёды асноўваліся на сяброўстве і ўзаемаразуменні. Пра гэта падчас сустрэчы з паслом Казахстана ў Беларусі Ергалі БУЛЕГЕНАВЫМ заявіў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА, старшыня Палаты прадстаўнікоў.

Спікер падкрэсліў важнасць таго, што ў развіцці кантактаў па ўсіх кірунках выключна вялікая роля належыць прэзідэнтам нашых дзяржаў, якія рэгулярна сустракаюцца. Як нагадаў Уладзімір Андрэйчанка, апошняя такая сустрэча адбылася ў сакавіку гэтага года ў Астане.

— Мы ведаем, што ў Казахстане 26 красавіка адбудуцца пазачарговыя выбары, — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Натуральна, мы цікавімся і палітычнай сітуацыяй у вашай краіне, бачым, як многа зрабіў ваш прэзідэнт для развіцця адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Казахстанам. Мы дэлегуем намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Віктара Гумінскага, які будзе каардынатарам групы назіральнікаў па лініі Міжпарламенцкай асамблеі СНД.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.