Вы тут

Працяг літаратурнага сяброўства


Выдавецкі дом «Звязда» па ініцыятыве і пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі краіны праводзіць вялікую работу па развіцці і ўмацаванні стасункаў літаратур народаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Прэміяй «Зоркі Садружнасці» быў адзначаны кніжны праект «Сугучча» з 11 тамоў. А цяпер да ўвагі чытачоў прапануецца другі выпуск альманаха «Сугучча».

Укладзены Вольгай Аляксеевай зборнік носіць канкрэтную і выразную назву — «Сугучча. Беларусь — Масква», што азначае супольнае прадстаўніцтва ў кнізе пісьменнікаў, якія жывуць і працуюць як у Мінску, так і ў Маскве.

«Хацелася б звярнуць увагу чытачоў, што мы знаёмім праз новы выпуск «Сугучча...» з навінкамі, добрай сучаснай літаратурай, рэкламуем творчасць расійскіх калег, — гаворыць Вольга Аляксеева. — Раздзел «Масква» складаецца з п'есы галоўнага рэдактара «Литературной газеты» Юрыя Палякова «Аднакласніца», прозы і паэзіі Георгія Прахіна, Яўгена Шышкіна, Любові Турбіной, Валерыя Казакова. Марыя Якубоўская выступае з артыкулам «Архетып творчага свету пісьменніка Валерыя Казакова як парадыгма для фарміравання культуралагічнага светапогляду студэнтаў».

А ў «беларускім» раздзеле — урывак з аповесці Андрэя Федарэнкі «Дзікі Луг», падборка вершаў Віктара Шніпа, урыўкі з аповесцяў Алега Ждана і Уладзіміра Саламахі, з рамана Мікалая Чаргінца, вершы Віктара Гардзея, Ірыны Карнаухавай, артыкул Цімафея Ліякумовіча пра Янку Купалу і Міхаіла Ісакоўскага, эсэ Міхаіла Прымакі пра творчасць Івана Мележа.

— Тое, што альманах «Сугучча» выдаецца на рускай мове, — дзеліцца сваімі ўражаннямі пра кнігу азербайджанскі паэт і член рэдакцыйнага савета Чынгіз Алі аглу, — як на мой погляд, дазваляе шырока прадстаўляць беларускую літаратуру і літаратуры іншых постсавецкіх краін у шырокім свеце. Магчыма, якраз публікацыя ў «Сугуччы» дазволіць звярнуць увагу на тых ці іншых пісьменнікаў і ў нас у Азербайджане, і ў Турцыі ці Іране. Не кажу пра тыя былыя савецкія рэспублікі, дзе менавіта руская мова дазваляе быць мастом дружбы, актыўнага камунікату і ў творчых справах.

А ў планах Выдавецкага дома «Звязда» — падрыхтоўка новых выпускаў альманаха «Сугучча».

Сяргей Шычко

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?