Вы тут

Падсілкуйся і збірай цапстрыкі


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» гульня «Размаўляем па-беларуску». Для таго, каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Папярэдне ж праверыць сваё веданне роднай мовы можна з дапамогай «Звязды». Прыклады ўзяты з твораў «Дрыгва» і «Новая зямля» Якуба Коласа. Ці ведалі вы, што:

Сілкава́ць — карміць, падмацоўваць ежай. Дзед Талаш сілкаваў Панаса хлебам і салам.

Ца́пстрыкі — дробныя рэчы дамашняга скарбу.

Збірай зноў цапстрыкі, трасіся

Па каранях з дабром, з сям'ёю,

У саму бездараж вясною.

Во́чап — шост да калодзежнага вядра.

Студні вочап адзінока

Тырчаў над хатаю высока.

Пе́рыць — з сілай удараць, біць па чым-небудзь.

А ў сенях стаў сабаку перыць,

Што ўночы кепска дом пільнуе,

Што мала брэша, кепска чуе.

Кнігаўка — птушка, якая жыве на балотах, сырых лугах.

Ў лясах, гаях дразды спявалі,

Ў балотах кнігаўкі крычалі.

Ядло́вец — вечназялёны куст сямейства кіпарысавых.

Ядлоўцаў шэрыя аблогі,

Дзе белы мох, сівец убогі.

Вастрыць зубы (на каго-небудзь) — ненавідзець каго-небудзь, рыхтаваць яму непрыемнасць; яшчэ беларусы кажуць — «капаць я́му», «вастрыць нож», рускія — «точить зубы». Даследчыкі мяркуюць, што выраз паходзіць з польскай мовы. Яго ўзнікненне быццам звязана з дзейнасцю польскага караля Стэфана Баторыя, у гербе якога былі тры зубы́. Калі ён гневаўся на каго-небудзь, то казалі, што ён вострыць на таго зубы.

Вешаць нос на квінту — сумаваць, даходзіць да адчаю, падаць духам. Рускі аналаг — «повесить голову».

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» кожную суботу ў 11.10—11.25.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.