Вы тут

Пасля ветру прыйдзе дождж з мокрым снегам


А яшчэ на выхадныя сіноптыкі абяцаюць замаразкі да мінус 3

Сёння на тэрыторыю краіны пачне паступаць халоднае паветра з боку Балтыйскага мора. У многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Максімальная тэмпература ўдзень ад 7 да 12 градусаў цяпла, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

І ў выхадныя, пад уплывам атмасферных франтоў і паветраных мас, захаваецца халаднаватае надвор'е. Уначы месцамі, а ўдзень амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовы дождж і мокры снег. Уначы ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, удзень у суботу — 5-10 цяпла, у нядзелю — плюс 3-9 градусаў.

Захаваецца некамфортнае надвор'е і ў пачатку наступнага тыдня. У панядзелак у многіх раёнах дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ў ноч на панядзелак складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, удзень — 3-9 цяпла.

Паводле папярэдніх прагнозаў, у аўторак і сераду тэрыторыя краіны трапіць у зону паніжанага атмасфернага ціску. Кароткачасовыя ападкі чакаюцца толькі месцамі. Гэта будзе дождж і часам дождж з мокрым снегам. Тэмпература ўначы будзе складаць ад 3 градусаў марозу да 3 цяпла, удзень чакаецца не больш за плюс 4-10 градусаў. Згодна з доўгатэрміновым прагнозам, толькі напрыканцы наступнага тыдня з боку Заходняй Еўропы да нас завітаюць больш цёплыя паветраныя масы і пачнецца сапраўдная вясна.

Сяргей КУРКАЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.