Вы тут

Самыя шчаслівыя краіны


Даследаванне было праведзена амерыканскім інстытутам па вывучэнні грамадскай думкі Gallup. Высветлілася, што народы Лацінскай Амерыкі адчуваюць сябе самымі шчаслівымі на планеце.

17-3

Рэйтынг складаўся зыходзячы з індэкса станоўчага вопыту, які быў разлічаны ў выніку апытання, праведзенага ў 143 краінах сярод паўналетніх грамадзян. Колькасць рэспандэнтаў склала каля дзесяці тысяч. Удзельнікам апытання прапаноўвалася адказаць на пяць пытанняў, сярод якіх былі такія, як «учора вы адчувалі сябе добра адпачыўшым?», «учора вы смяяліся або шмат усміхаліся?» і «учора да вас ставіліся з павагай цэлы дзень?».

У апублікаваным дакладзе гаворыцца, што ўпершыню за 10 гадоў усе дзяржавы ў спісе самых шчаслівых з'яўляюцца краінамі Лацінскай Амерыкі. Так, у першай тройцы знаходзяцца Парагвай, Калумбія і Эквадор. Узровень іх індэкса станоўчага вопыту складае 89 у першай і 84 у дзвюх другіх адпаведна. Каля 70% рэспандэнтаў у ходзе апытання заявілі, што адчуваюць радасць, усміхаюцца або смяюцца. Сярод краін з самым нізкім узроўнем радасці на першых радках апынуліся Судан, Туніс і Бангладэш з індэксам 47, 52 і 54 адпаведна. Там адзначана, што асноўная прычына гэтага — наяўнасць крызісу ў краіне. У спіс самых няшчасных трапілі і краіны былога СССР — Грузія і Літва: індэкс абедзвюх роўны 55.

Характэрна, што агульнасусветны індэкс станоўчага вопыту склаў 71 і практычна не змяняецца на працягу апошніх гадоў.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.