Вы тут

Смерць старых нагадала «Дзённік памяці»


У ЗША з розніцай у пяць хвілін памерлі муж і жонка, якія пражылі ў шлюбе 73 гады. Смерць заспела мужа і жонку, якія пакутавалі ад хваробы Альцгеймера, у розных дамах састарэлых, але ўсё роўна нагадала сведкам фінальную сцэну вядомага фільма «Дзённік памяці».

17-2

Аб практычна сінхроннай смерці пары Вільяма і Ліліян Вілсан журналістам распавёў іх сын Даг. Яго бацькі пазнаёміліся яшчэ ў школе. Абое захапляліся спортам: яна гуляла ў баскетбол, а ён — у мясцовай камандзе амерыканскага футбола. Яшчэ зусім юныя, яны збеглі з дому ў 1941 годзе, каб узяць шлюб. Неўзабаве Біл быў прызваны ў войска і ваяваў з нацыстамі аж да 1945 года.

Апошнія гады пара правяла ў розных дамах састарэлых. Званкі аб іх смерці заспелі іх сына Дага Вілсана з розніцай у пяць хвілін: 93-гадовы Біл памёр у 3:52 раніцы, а яго 89-гадовая жонка — у 03:57. Калі той паведаміў пра гэта медсястры ў цэнтры, дзе памёр яго бацька, тая ўсклікнула: «Божухна, зусім як у «Дзённіку памяці!» (дзе галоўныя героі паміраюць у адзін дзень у доме састарэлых).

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.