Вы тут

Шпіцаў так і не дачакаўся...


На «вуду» махляроў, якія арудуюць у інтэрнэце ў разліку на бяздумна даверлівых людзей, папаўся жыхар пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна.

Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама, некалькі месяцаў таму малады чалавек зацікавіўся прапановай аб набыцці памеранскіх шпіцаў (дэкаратыўная парода сабак) і заказаў двух шчанят, а затым электронным пераводам «Вестэрн Юніён» пералічыў задатак у памеры 200 амерыканскіх долараў. Грошы накіраваліся быццам у Камерун, аднак рэдкіх жывёл заказчык так і не дачакаўся. Зразумеўшы, што аказаўся падманутым, ён звярнуўся ў міліцыю, дзе завялі крымінальную справу па артыкуле «махлярства».

Вось чым абярнулася нежаданне рабіць высновы з чужых памылак, пра што ўжо неаднойчы нагадвалі праваахоўныя органы і СМІ. Нядаўна, напрыклад, жанчына са Шчучынскага раёна не атрымала з таго ж Камеруна папугая Жако, страціўшы паўтысячы долараў. Цяпер вось — «шпіцы»... Хто наступны?

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.