Вы тут

Дрэвы памяці


Вішнёвы сад у гонар 70-годдзя Перамогі пасаджаны ў Навабеліцкім раёне Гомеля.

Разам з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікамі адміністрацыі раёна вучні сярэдняй школы №1 пасадзілі дрэўцы ля сваёй роднай установы. Арганізатары патрыятычнай акцыі «Сад памяці» ўпэўнены, што і пасля заканчэння школы сюды будуць прыходзіць выпускнікі, каб паглядзець, як растуць вішні, і такім чынам захоўваць памяць пра тых воінаў-вызваліцеляў, у гонар якіх яны пасаджаны.

Моладзь жа Гомельскага раёна далучылася да рэспубліканскай акцыі «Дрэва свету». Як расказаў член упраўлення рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» Уладзімір Александронец, пяць елак пасаджаны ў пасёлку Чонкі — ля памятнага знака, усталяванага ў гонар Беларускага штаба партызанскага руху, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны размяшчаўся ў гэтых мясцінах.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?