Вы тут

Зніжкі спрыяюць папулярнасці цягніка


Цягнік Мінск — Рыга карыстаецца ўсё большай папулярнасцю сярод пасажыраў, канстатуюць на Беларускай чыгунцы.

Так, у сакавіку ім было перавезена больш за 1,3 тысячы пасажыраў, што перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года на 9 працэнтаў. А ў параўнанні з лютым сёлетняга года аб'ём перавозак павялічыся яшчэ больш — на 15,3 працэнта.

Пры рэалізацыі праязных білетаў на цягнік №87/88 прымяняецца гнуткая сістэма зніжак, што дазваляе зніжаць кошт праезду ў залежнасці ад даты продажу. Так, 15 працэнтаў ад кошту білета можна сэканоміць, калі набыць яго не пазней, чым за 31 дзень да адпраўлення цягніка. З улікам гэтай зніжкі кошт праезду ў плацкартным вагоне складае 580 700 рублёў, у купэйным — 897 700 рублёў. Прапрацоўваецца пытанне аб пашырэнні выкарыстання спецыяльных тарыфных планаў пры праездзе ў цягніку Мінск — Рыга. Разглядаецца таксама магчымасць уключэння ў яго састаў вагонаў з месцамі для сядзення.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.