Вы тут

Яблыні абаронцаў


У Магілёве з’явіўся сад у гонар тых часцей і злучэнняў, якія за абарону горада атрымалі званне «Магілёўскіх».

Сімвалічна, што ён закладзены ў самым маладым мікрараёне горада — «Спадарожнік» — па суседстве з Домам ветэранаў. 21 маленькае дрэўца – менавіта столькі воінскіх часцей і злучэнняў стрымлівалі імклівы націск ворага каля Магілёва ў ліпені 1941-га — было пасаджана моладдзю і ветэранамі ў рамках патрыятычнага праекта БРСМ «Кветкі Вялікай Перамогі». Добрую справу падтрымалі прадстаўнікі кіраўніцтва горада, грамадскіх аб’яднанняў «Белая Русь» і «Беларускі фонд міру», нацыянальных дыяспар. Бадзёры настрой падымалі валанцёры 45-й школы, якія далі вулічны канцэрт, а аднавіць сілы пасля працы дапамагала палявая кухня, якая частавала ўсіх ахвотных салдацкай кашай.

— Такія добрыя праекты будуць праводзіцца ў горадзе на працягу ўсяго юбілейнага года, — паведаміў мэр Магілёва Уладзімір Цумараў. – І робіцца гэта не дзеля галачкі, без усякага там фармалізму. Для старэйшага пакалення вельмі важна перадаць справу захавання памяці пра вайну маладым. І месцы для такіх акцый выбіраюцца невыпадкова. У мікрараёне «Спадарожнік» на невялікай адлегласці ад Дома ветэранаў знаходзяцца два дзіцячыя садкі і школа.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.