Вы тут

Памяць, якая заўсёды


У Мінску прайшло ўшанаванне новых «Праведнікаў народаў свету». На сцяне гонару ў Садзе праведнікаў у Ізраілі выбіты прозвішчы простых беларускіх сялян Юстына Буінскага і яго жонкі Веры Буінскай з-пад Навагрудка, а таксама Настассі Антонік са Слонімшчыны. На жаль, гэтых людзей ужо даўно няма на гэтым свеце. Мужных Юстына і Веру Буінскіх, за тое, што яны ратавалі людзей яўрэйскай нацыянальнасці, у 1943 годзе ў гестапаўскім засценку закатавалі. Настасся Антонік памерла неўзабаве пасля вайны.

18-40

Але ўдзячная памяць аб іх засталася. На цырымоніі, якая прайшла ў новым музеі Вялікай Айчыннай вайны, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь спадар Іосіф Шагал уручыў імянныя медалі «Праведнікаў народаў свету» і Ганаровыя дыпломы іх родзічам — дачцэ, унукам і праўнукам. На гэтую ўрачыстасць з Баранавіч прыехала шмат патомкаў Буінскіх, і ў тым ліку трое праўнукаў. Малодшую 10-гадовую Веру назвалі ў гонар яе мужнай прабабкі.

18-41

У музеі прайшла таксама выстава «Халакост вачыма вязня» вядомага ізраільскага мастака і паэта Ёсефа Бау, былога вязня гета і канцлагера.

18-42

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».