Вы тут

«Зверабоя» — на пастамент?


Куды паставіць самаходную артылерыйскую ўстаноўку ІСУ-152 (на базе танка «Іосіф Сталін»), якую Міністэрства абароны Беларусі перадало Рагачову, цяпер вырашаюць улады горада. Адзін з варыянтаў — яна будзе на пастаменце побач з танкам Т-34, ствалом на захад. Але ж з гэтай нагоды яшчэ павінны выказацца жыхары Рагачова.

Як расказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рагачоўскага райвыканкама Міхаіл Зайцаў, пакуль што магутная зброя, якой падчас Вялікай Айчыннай вайны баяліся нават нямецкія «Тыгры» і «Пантэры», стаіць на пляцоўцы раённага прадпрыемства ЖКГ.

Наколькі вядома, выпушчана ўстаноўка ў 1943 годзе, а значыць, магла прыняць удзел у баявых дзеяннях. Першапачаткова яна накіроўвалася ў Лоеў, але падчас руху вырашылі пакінуць яе ў Рагачове. Адкрыць новы экспанат плануюць да 9 Мая. Такім чынам, у горадзе будзе створана яшчэ адно памятнае месца, якое нагадае пра грозныя гады страшнай вайны і той подзвіг, што здзейснілі савецкія воіны.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.