Вы тут

Вялікі футзал узяў разгон


А палове сёмай вечара ўчора на «Мінск-Арэне» ўзняліся сцягі шаснаццаці дзяржаў свету, чые каманды прыехалі на чэмпіянат свету па футзале ў Беларусь. Амаль чвэрць стагоддзя сусветныя спаборніцтвы па гэтым відовішчным відзе спорту праводзіліся ў краінах Цэнтральнай і Лацінскай Амерыкі.

— Я вельмі рады, што мы зноў прыходзім у Стары Свет, — гаворыць старшыня Міжнароднай федэрацыі футзала спадар Раланда Аларкон Рыяс. — У Беларусі ж, дзе адбудуцца гульні чэмпіянату свету, створаны ўсе неабходныя для гэтага ўмовы. Пабачыўшы ўсю зробленую працу, мы спадзяёмся на тое, што ўсе матчы пройдуць на максімальным узроўні. Разлічваем на вялікую колькасць балельшчыкаў.

Ужо рэалізавана каля 40 тысяч квіткоў. Набыць іх у касах яшчэ можна. Але трэба паспяшацца — паглядзець на футзал да нас завітае шмат турыстаў.

— Мы вельмі хацелі паказаць як балельшчыкам, так і гульцам Беларусь ва ўсёй яе разнастайнасці, а жыхароў нашай краіны пазнаёміць бліжэй з гэтым відам спорту, — расказвае памочнік Прэзідэнта па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў. — Да таго ж у абласных і раённых цэнтрах спартыўныя мерапрыемствы сусветнага маштабу праводзяцца зусім нячаста. І таму гуляць у вялікі футзал будуць адразу ў пяці гарадах — Мінску, Брэсце, Пінску, Маладзечне і Барысаве.

Сёння ж на турніры сыдуцца дружыны Беларусі і Бразіліі. З падрабязнай сеткай спаборніцтваў можна азнаёміцца на афіцыйным сайце чэмпіянату свету па футзале — belarus2015.by.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?