Вы тут

Гемадыяліз стаў бліжэй


Жыхары Рэчыцкага раёна, якія пакутуюць ад нырачнай недастатковасці, могуць праходзіць працэдуры ў раённай бальніцы, дзе цяпер ёсць аддзяленне гемадыялізу. Яно разлічана на абслугоўванне шасці пацыентаў за адзін раз. Дарэчы, гемадыяліз падаўжае жыццё людзей з цяжкім захворваннем нырак на дзесяцігоддзі.

Каб адкрыць аддзяленне гемадыялізу ў Рэчыцы, дзе ўстаноўлена шведскае абсталяванне, спатрэбілася два гады і амаль Br7 млрд, прычым значная частка грашовых сродкаў — спонсарская дапамога.

Для зручнасці пацыентаў, вымушаных па некалькі гадзін праводзіць на койцы, падключанымі да «штучнай ныркі», у палатах усталяваны новенькія тэлевізары з плоскімі экранамі. Да таго ж аддзяленне аснашчана аўтаномнай сістэмай электразабеспячэння. Пры адключэнні электраэнергіі будуць уключаны дызельныя генератары і працэдура не перапыніцца. Працуюць тут 13 чалавек, у тым ліку інжынеры, якія адказваюць за бесперабойную работу складанага абсталявання.

Раней з раёна у Гомель штодзень ездзілі для праходжання працэдуры 7-15 чалавек. Цяпер жа міжраённае аддзяленне абслугоўвае не толькі рэчыцкіх хворых, але і пацыентаў з Лоева, Брагіна і Хойнікаў. Дарэчы, дастаўка пацыентаў на працэдуры ажыццяўляецца ў фармаце «сацыяльнага таксі» — іх забіраюць з дому і адвозяць назад пасля заканчэння лячэння.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.