Вы тут

Падзяліся радасцю велікоднай!


Велікодны кірмаш — месца, дзе ў гэтыя дні можна далучыцца да вясновай радасці абуджэння, адчуць прыязнасць і спагадлівасць, паўдзельнічаць у забавах і пачаставацца. Любанскі велікодны кірмаш сустракае гасцей урачыстай песняй званоў (нічога, што гэта гуказапіс: усё адно гучыць велічна і па-святочнаму), гасцей вітае дзятва ў вышыванках. Калі дадаць, што ўсё названае ладзіцца з дабрачыннай мэтай, то можна засведчыць, у Любані прайшло вельмі яскравае і карыснае свята.

[caption id="attachment_80017" align="alignnone" width="600"]18-7 Вяс­но­вы куст — цэнтр агуль­на­га свя­точ­на­га ка­ра­го­да[/caption]

Арганізатары дабрачыннага кірмашу мелі за мэту паказаць усё багацце мясцовых традыцый, пазнаёміць з майстрамі народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Яйкі-пісанкі, ручнікі, лялькі, любанскія прысмакі, эксклюзіўныя вырабы з воску, саломкі, лазы — усё радавала вока і было прапанавана на продаж. Вечарам ахвотныя маглі паглядзець канцэртную праграму «Агледзіны нявест» у выкананні народнага ансамбля мясцовага цэнтра культуры «Ярыца». Кожны ведаў: сродкі, атрыманыя ад продажу, будуць накіраваны на будаўніцтва новага храма.

[caption id="attachment_80018" align="alignnone" width="600"]18-8 Мяс­цо­выя свя­та­ры ста­лі гас­ця­мі ў ма­лень­кіх май­строў.[/caption]

Асабліва карысным удзел у свяце быў для работнікаў раённых цэнтраў культуры Мінскай вобласці, якія прыехалі ў Любань на семінар. Гэты раён першы на Міншчыне па выніках дзейнасці клубных устаноў і развіцці народнай творчасці. Удзельнікі семінара мелі магчымасць «ужывую» паглядзець, як працуюць вясковыя клубы, пераняць карысныя формы творчай і гаспадарчай дзейнасці.

[caption id="attachment_80019" align="alignnone" width="600"]18-9 Пча­ляр Ана­толь Каў­га­рэ­ня пры­вёз на кір­маш уні­каль­ныя фі­гур­ныя свеч­кі з вос­ку і дух­мя­ны мёд.[/caption]

Яўген Пясецкі, фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.