Вы тут

У Гродне пасяліліся альпакі


У заапарку горада над Нёманам гэтых незвычайных паўднёваамерыканскіх жывёл, якія адносяцца да сямейства вярблюдавых, не было больш за 20 гадоў.

18-24

Нашу «прапіску» яны атрымалі дзякуючы супрацоўніцтву Гродзенскага заапарка з чэшскімі калегамі. Альпакі правялі ў дарозе больш за суткі, пасля чаго перамясціліся з машыны ў вальер, дзе ім даспадобы прыйшлося беларускае сена. Навасельцы прыязна паставіліся да сваіх новых гаспадароў, а тыя, у сваю чаргу, правялі для іх «рэкламную» акцыю, арганізаваўшы ў мінулыя выхадныя для наведвальнікаў заапарка віктарыны і конкурсы, прысвечаныя альпакам.

Барыс ПРАКОПЧЫК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.