Вы тут

З вогненных гадоў


Напярэдадні Дня Перамогі літаратары і літаратура гавораць з моладдзю

Сказаць і нагадаць ёсць пра што. І беларуская літаратура ў ваеннай тэме дасягнула вяршынь, узроўню сусветнай значнасці: быў у нашага народа і яго асобных прадстаўнікоў вопыт, які прарываўся скрозь словы, радкі, старонкі несуцешным болем.

На жаль, тых асоб, якія стваралі славу беларускай ваеннай літаратуры засталіся адзінкі. Адзін з пісьменнікаў-ветэранаў — Алесь Савіцкі, які днямі прыняў удзел у «Дэсанце Перамогі». Гэта цыкл сустрэч айчынных пісьменнікаў з маладымі людзьмі, вучнямі школ і студэнтамі, які ладзіцца сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Саюзам пісьменнікаў Беларусі да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў. Вайна сустрэла Алеся Савіцкага, калі ён быў яшчэ дзіцем — скончыў восьмы клас. У 1942—1944 гг. быў у партызанах на Віцебшчыне, з 1944 па 1945 год ваяваў на фронце. Падчас вайны быў тройчы паранены. Былы партызан-падрыўнік, баец Чырвонай Арміі, дайшоў да Берліна і пераможна распісаўся на сцяне Рэйхстага. Магчыма гэта было тым эмацыйным штуршком, калі яму захацелася перадаць свае пачуцці праз літаратуру. Дзеля таго, каб рабіць гэта лепш, ён скончыў Літаратурны інстытут імя Горкага, аспірантуру. Алесь Савіцкі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 1-й ступені, «Знакам пашаны», ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, ганаровай граматай Вярхоўнага Савета УССР, медалямі, ордэнам Славы, які змог атрымаць больш чым праз паўстагоддзя — узнагарода знайшла героя. Пра тыя часы ішла гаворка на сустрэчы ў сталічным ліцэі №5. Але маладыя людзі маглі пазнаёміцца і з іншымі беларускімі творцамі, якія прайшлі праз вайну, нават тымі, каго ўжо няма: адмыслова дзеля гэтага была падрыхтаваная прэзентацыя, прысвечаная пісьменнікам-франтавікам.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.