Вы тут

«Шумахер» з адчыненымі дзвярыма


Кіроўца аўто, які насіўся ў Магілёве па ажыўленай трасе, ледзь трымаўся на нагах

Толькі па шчаслівым збегу абставінаў ніхто ў гэтай гісторыі не пацярпеў. Але відовішча было не для слабанервовых.

Каля дзесяці гадзін вечара на праспекце Дзімітрава ўвагу супрацоўнікаў міліцыі прыцягнуў «Форд», які нёсся з шалёнай хуткасцю і адчыненымі дзвярыма. Машына рэзка павярнула на вуліцу Маўчанскага, перасекла дваровую тэрыторыю і панеслася ў бок вуліцы Фаціна, перыядычна выскокваючы на сустрэчную паласу. На скрыжаванні вуліц Маўчанскага і Цярохіна іншамарку развярнула і яна ўляцела ў светлавую апору. Кіроўца выскачыў і кінуўся наўцёкі. Але супрацоўнікі міліцыі яго ўсё ж такі затрымалі.

— У крыві 26-гадовага расіяніна прыбор зафіксаваў 1,5 праміле алкаголю, — паведаміла інспектар аддзялення ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкам Вольга Вяршубская. — Больш за тое, малады чалавек нават не меў правоў кіроўцы.

Парушальніка чакае адказнасць па чатырох артыкулах Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, на яго машыну накладзены арышт.

На жаль, сярод кіроўцаў яшчэ хапае аматараў спіртнога, якіх не пужаюць ні вялікія штрафы, ні перспектыва страціць свой транспарт. Толькі за мінулыя выхадныя на дарогах вобласці супрацоўнікі ДАІ затрымалі 43 п'яныя кіроўцы.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.