Вы тут

Пераносы адаб'юцца на працы транспарту


У сувязі з пераносам працоўных дзён будзе зменены рэжым работы сталічнага пасажырскага транспарту.

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс», аўтобусныя маршруты 19-21 і 26 красавіка будуць абслугоўваць пасажыраў па графіку нядзельных дзён. Тралейбусы 19-20 выйдуць на маршруты па графіку суботніх дзён, а 21 і 26 красавіка — нядзельных. Трамваі 19-21 і 26 красавіка будуць працаваць, як па выхадных.

Таксама ў сувязі з правядзеннем 18 красавіка рэспубліканскага суботніка праца больш чым 30 аўтобусных маршрутаў (№№6, 9, 48, 72, 99, 108, 129, 138, 153 і інш.) і 4 тралейбусных (№№41Д, 42, 54, 92) будзе арганізавана па графіку буднага дня. Яшчэ на 13 аўтобусных (№№2С, 42, 61, 73, 107 і інш.), 7 тралейбусных (№№27, 30, 46 і інш.) і 2 трамвайных маршрутах (№№3, 11) у гэты дзень будзе павялічана колькасць рухомага саставу. У час пік будзе арганізавана праца тралейбуснага маршрута №8, у ранішні час пік — аўтобуснага маршруту №97 і тралейбусных №№3Д, 26, 57.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.