Вы тут

Спрабаваў уцячы... на трох колах


У Мінску кіроўца БМВ, фактычна згубіўшы кола ў дарожна-транспартным здарэнні, спрабаваў з'ехаць з месца здарэння.

— Інцыдэнт адбыўся на вуліцы Радыяльнай позна ўвечары. 32-гадовы мужчына, кіруючы «БМВ», пад'язджаў на вялікай хуткасці да рэгуляванага скрыжавання і ўрэзаўся ў «Форд». Апошні спыніўся на забаронны сігнал святлафора. «Форд» адкінула на «Волгу», якая знаходзілася наперадзе. На шчасце, ніхто не пацярпеў. А вось «БМВ» атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні: ён фактычна страціў пярэдняе кола і з радыятара пацякла вадкасць. Аднак кіроўцу гэта не перашкодзіла прадоўжыць рух, — расказала падрабязнасці здарэння «Звяздзе» старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС г. Мінска Таццяна Спадабаева.

Парушальнік ад'ехаў на некалькі метраў, выехаў на сустрэчную паласу і спыніўся. Мяркуецца, каб зняць задні рэгістрацыйны нумар і пакласці яго ў багажнік. Пярэдняга ён не знайшоў: той застаўся на месцы аварыі. Затым кіроўца сеў за руль і паехаў у зваротным кірунку, пакідаючы пасля сябе сляды вадкасці. За ім паехалі сведкі здарэння, якія і паведамілі пра яго ў міліцыю.

Пераследаванне адбывалася на некалькіх вуліцах. На Перадавой мужчына спыніўся, выскачыў з машыны і паспрабаваў уцячы. Але відавочцы яго затрымалі і перадалі супрацоўнікам ДАІ. Па знешніх прыкметах мужчына быў на добрым падпітку, што потым засведчыў медыцынскі агляд: 2,19 праміле алкаголю ў «трубачцы». Паводле слоў парушальніка, ён некалькі гадзін таму выпіў 200 грамаў гарэлкі. На затрыманага складзены чатыры адміністрацыйныя пратаколы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дарэчы

Практычна побач і з розніцай у гадзіну адбыўся яшчэ адзін інцыдэнт — п'яны кіроўца перавозіў сваё дзіця і ўчыніў дарожна-транспартнае здарэнне. Адбылося ўсё на вуліцы Ваўпшасава. 35-гадовы кіроўца «Пежо» рухаўся ў напрамку вуліцы Радыяльнай. Пад'язджаючы да кругавой развязкі, урэзаўся ў «Аўдзі», якая спынілася на чырвоны сігнал святлафора. На шчасце, маленькае дзіця не пацярпела, бо знаходзілася ў спецыяльным крэсле і было прышпіленым. У крыві парушальніка медыцынскі агляд засведчыў наяўнасць 2,18 праміле алкаголю. На яго складзена два адміністрацыйныя пратаколы.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.