Вы тут

Рэйтынг пацвердзілі


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Stаndаrd & Рооr's пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні «В-» і кароткатэрміновы «B» са стабільным прагнозам.

Па мерках агенцтва, рэйтынг «B» азначае, што эмітэнт плацежаздольны, але мае неспрыяльныя эканамічныя ўмовы. У паведамленні Stаndаrd & Рооr's адзначана, што рэйтынгі Беларусі падтрымліваюцца рацыянальнай палітыкай дзяржавы ў фінансавай сферы, а таксама апошнімі дзеяннямі ўрада па адаптацыі эканомікі да складаных вонкавых умоў. А гэта значыць, што аплаціць усе крэдыты для краіны зараз магчыма. Stаndаrd & Рооr's — кампанія амерыканскай карпарацыі MсGrаw-Hіll, якая займаецца аналітычнымі даследаваннямі фінансавых рынкаў. Кампанія належыць да тройкі самых уплывовых міжнародных рэйтынгавых агенцтваў, вядомая галоўным чынам як стваральнік і рэдактар амерыканскага фондавага індэкса S&Р 500. Stаndаrd & Рооr's разам з Mооdу's і Fіtсh Rаtіngs уваходзіць у «вялікую тройку» міжнародных рэйтынгавых агенцтваў.

Ілья Крыжэвіч.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.