Вы тут

Дарожная бяспека на Радаўніцу


ДАІ прыме ўсе меры, каб пазбегнуць затораў паблізу могілак на Радаўніцу. Увогуле, Дзяржаўтаінспекцыя па 21 красавіка будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме.

Як паведамілі ва УДАІ МУС, наладжана работа рэйдавых груп з выкарыстаннем мабільных праграмна-апаратных комплексаў ідэнтыфікацыі рэгістрацыйных нумарных знакаў транспартных сродкаў «Аўтаўраган», якія дазваляюць выяўляць у плыні транспарт, уладальнікі якога на маюць вадзіцельскага пасведчання.

У прыватнасці, непасрэдна на тэрыторыі Мінска размешчана 17 могілак. Асаблівую ўвагу ДАІ надасць участку МКАД каля Чыжоўскіх могілак і ўчастку праспекта Незалежнасці каля Усходніх могілак. Тут пры неабходнасці будуць абмяжоўвацца хуткасныя рэжымы руху транспарту, плануюцца змены ў арганізацыі паркоўкі аўтамабіляў і руху пешаходаў. У мэтах аптымізацыі дарожнага руху, у тым ліку грамадскага транспарту, будзе ўведзена абмежаванне стаянкі прыватных аўтамашын на пэўных участках па вуліцах Кульман, Арлоўскай, Багдановіча, Убарэвіча, па мясцовым праездзе ўздоўж праспекта Незалежнасці ад вуліцы Русіянава да вуліцы Старынаўскай.

З улікам масавай міграцыі мінчан за межы сталіцы, дадатковыя сілы супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі будуць прыцягнуты да месцаў выезду з горада.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.