Вы тут

Вадаёмы чакаюць дапамогі


Па ініцыятыве Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў абвешчана акцыя «Чысты вадаём», якая пройдзе з 24 па 30 красавіка.

У першую чаргу яна скіравана на прывядзенне ў парадак прыбярэжнай зоны напярэдадні адкрыцця масавага актыўнага адпачынку на прыродзе, бо, не сакрэт, водныя аб'екты нашай краіны ўжо даўно сталі любімымі месцамі баўлення часу і прыцягваюць не толькі беларусаў, але і шматлікіх замежных гасцей.

Летась падчас аналагічнай акцыі члены Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў разам з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста нераўнадушнымі да прыроды грамадзянамі прывялі ў парадак берагавую лінію больш за 100 вадаёмаў і рэк. Усяго ў мерапрыемстве ўзялі ўдзел каля 7 тысяч чалавек, якія сабралі і вывезлі на палігоны цвёрдых бытавых адходаў больш за тысячу кубічных метраў смецця. Сёлета ўсе ахвотныя таксама могуць далучыцца да патрэбнай і карыснай справы.

Дарэчы. На тэрыторыі «сінявокай» маецца 20,8 тысячы рэк агульнай працягласцю 90,6 тысячы кіламетраў, больш за 10 тысяч азёр агульнай плошчай каля 2 тысяч квадратных кіламетраў, больш за 150 буйных і 1,5 тысячы невялікіх вадасховішчаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.