Вы тут

Сачылі за парадкам, а трапілі на пажар


Жыхар Магілёва, можна сказаць, нарадзіўся ў кашулі. Пра тое, што яго дом гарыць, ён даведаўся толькі тады, калі ў вокны пагрукаліся... інспектары ДАІ. На той момант усё ужо танула ў едкім дыме.

— Тое, што ў доме пажар, старшыя інспектары Віктар Мідзько і Ігар Аўчыннікаў убачылі, калі патрулявалі вуліцу Максіма Горкага, — падзялілася падрабязнасцямі інспектар ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава. — Яны адразу ж перадалі паведамленне ў дзяжурную службу, а самі кінуліся на дапамогу. Каб трапіць у двор, ім прыйшлося пералезці цераз высокую агароджу з металапрофілю. Дзверы былі замкнутыя, і яны стукаліся ў вокны і дзверы, пакуль не адгукнуўся гаспадар.

Ратавальнікі, якія прыбылі на выклік, хутка ліквідавалі ачаг узгарання. Дом застаўся цэлы, але маёмасць пацярпела. Галоўнае ж, што чалавек застаўся жывы. Мужчына быў нападпітку, і невядома, чым скончылася б для яго гэтая сумная гісторыя, калі б побач не апынуліся неабыякавыя інспектары.

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.