Вы тут

Дзяўчаты хацелі ў Тамбоў


На дарозе Гомель — Бранск супрацоўнікі гомельскага абласнога ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі спынілі іншамарку, канцавым пунктам маршруту якой быў горад Тамбоў.

Акрамя двух грамадзян Расіі, у машыне знаходзіліся дзве маладыя гамяльчанкі. Яны паведамілі, што едуць у Тамбоў зарабляць сваім целам. Мужчын затрымалі, заведзена крымінальная справа за ўцягванне ў занятак прастытуцыяй. Па звестках аператыўнікаў, са спадарожнікамі, якія прапанавалі працаўладкаванне, дзяўчаты пазнаёміліся ў сацыяльнай сетцы. Планавалася, што частку заробку яны будуць пакідаць сабе, а частку — плаціць за арганізацыйныя паслугі і ахову.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.