Вы тут

Хто гуляе, той і выйграе!


...Гэта ўжо за правіла: газета павінна не толькі інфармаваць ды прасвятляць, яна павінна дапамагаць сваім чытачам — рыхтаваць пасаг для дачок ды ўнучак (у выглядзе новых тэлевізараў ці халадзільнікаў), пераходзіць на лічбавае тэлебачанне, касіць траву, сушыць гародніну, а то і... адпачываць!

18-39

Адданыя прыхільнікі «Звязды», вядома ж, здагадаліся, пра што размова: днямі ў сценах рэдакцыі адбыўся чарговы розыгрыш прызоў, сярод якіх — на гэты раз — было якраз тое, што спрыяе добраму адпачынку, пажадана — на прыродзе.

Такім чынам, знішчальнікі насякомых KomarOFF выйгралі:

Лідзія Аляксандраўна Мартыненка, г.п. Мікашэвічы Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці;

Людміла Міхайлаўна Павук, г. Лепель Віцебскай вобласці;

Алена Уладзіміраўна Крацік, г. Гомель;

Кацярына Дзмітрыеўна Вінаград, в. Валеўка Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці;

Лілія Міхайлаўна Жаўняк, г. Клічаў Магілёўскай вобласці;

Тамара Пятроўна Васілеўская, в. Лоша Уздзенскага раёна Мінскай вобласці;

Таццяна Іванаўна Цяцеркіна, г. Мінск.

Суперпрыз — барбекю Sundays — выйграў

Аляксей Васільевіч Шчэрба, г. Кобрын Брэсцкай вобласці.

Што да гэтага дадаць, апроч віншаванняў шчасліўчыкам?

Ды хіба тое, што розыгрыш, як заўжды, ператварыўся ў маленькае свята, на якім па традыцыі прысутнічалі і нашы падпісчыкі. На гэты раз імі сталі спадары Генадзь Пятровіч Макоўскі і Віктар Уладзіміравіч Філімончык. Абодва пастаянна выпісваюць «Звязду» каля 40 гадоў! І гэтага ж шчыра жадаюць іншым!

Афіцыйна: арганізатарам рэкламнай гульні «Адпачнем на прыродзе са «Звяздою» з'яўляецца рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Выдавецкі дом «Звязда» (УНП 100155376), размешчаная па адрасе: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10 А.

Рэкламная гульня «Падпішыся на «Звязду» зарэгістравана Міністэрствам гандлю Рэспублікі Беларусь 11.03.2015 г. (пасведчанне № 2522) і праводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з 14 сакавіка па 30 чэрвеня 2015 года ўключна сярод падпісчыкаў газеты «Звязда» другога квартала або першага паўгоддзя 2015 года. Усяго ў гульні ўзялі ўдзел 143 падпісчыкі.

Тэлефон для даведак па пытаннях правядзення рэкламнай гульні і атрымання прызоў: 8 (017) 284 44 04.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.