Вы тут

А выдаткі знізім


Што трэба зрабіць, каб жыллёва-камунальная галіна працавала больш эфектыўна і якасна, якія звёны прыйшоў час скараціць і за кошт чаго можна знізіць цэны на паслугі? Пра гэта і іншае ішла размова на выязной нарадзе ў Магілёўскім аблвыканкаме з удзелам міністра ЖКГ Аляксандрам Церахавым.

— Трэба разабрацца, што цягне галіну ўніз, абцяжарвае нашы выдаткі, — адзначыў ён. — Гэта датычыцца інвестыцыйна-кадравай структуры кіравання. Ёсць раёны, дзе колькасць насельніцтва невысокая, але існуюць асобна ўзятыя прадпрыемствы «Водаканал». У выніку кошт паслугі атрымліваецца вышэйшы, чым па вобласці.

Міністр упэўнены, што менавіта ад падыходу старшыняў райвыканкамаў, якія з'яўляюцца заказчыкамі паслуг, залежыць канчатковы вынік развіцця як самога раёна, так і камунальнага прадпрыемства ў прыватнасці. Падчас нарады ўздымалася пытанне рэалізацыі планаў па мадэрнізацыі галіны, якія два гады таму былі распрацаваны па кожным прадпрыемстве. «Канчатковая мэта гэтага працэсу — зніжэнне энергаспажывання, павышэнне якасці паслугі і зніжэнне затрат на яе аказанне», — падкрэсліў Аляксандр Церахаў.

Перад тым, як абмеркаваць стан спраў у галіне, міністр наведаў завод па ўтылізацыі бытавых рэсурсаў «ЗУБР». «Прадпрыемства здольнае перапрацаваць усе цвёрдыя бытавыя адходы, якія ёсць у Магілёве і нават у бліжэйшых гарадах, — падзяліўся ён сваімі ўражаннямі. — Яно пакуль не выйшла на поўную магутнасць, але тыя тэмпы, з якімі гэта робіцца, уражваюць. Наогул перад перапрацоўшчыкамі цвёрдых бытавых адходаў сёння стаіць вельмі сур'ёзная задача. Мы павінны выйсці на ўзровень здабывання не менш за 25% другасных адходаў з агульнага аб'ёма ЦБА. І рухавікамі гэтага працэсу з'яўляюцца менавіта такія прадпрыемствы».

Нэлі ЗІГУЛЯ.

Чытайце яшчэ: Прамая лінія з міністрам ЖКГ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.