Вы тут

Рэктар БДУ стаў віцэ-прэзідэнтам ЕАУ


Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Сяргей Абламейка абраны віцэ-прэзідэнтам Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў (ЕАУ).

Выбары адбыліся на XІІІ з'ездзе, які прайшоў у Санкт-Пецярбургу. Згодна са статутам, кіруючы склад асацыяцыі прызначаецца тэрмінам на пяць гадоў. Прэзідэнтам на наступны тэрмін зноў абраны рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава акадэмік Віктар Садоўнічы.

Еўразійская асацыяцыя ўніверсітэтаў была створана ў 1989 годзе як Асацыяцыя ўніверсітэтаў СССР, а ў 1992 годзе была пераўтворана ў Еўразійскую асацыяцыю ўніверсітэтаў. Сёння асацыяцыя аб'ядноўвае 141 вышэйшую навучальную ўстанову Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменіі, Узбекістана і Украіны.

Яе дзейнасць скіравана на захаванне і развіццё адзінай адукацыйнай прасторы і супрацоўніцтва. Вышэйшым кіруючым органам асацыяцыі з'яўляецца з'езд. У розныя гады ён праходзіў у Маскве, Кіеве, Баку, Ашхабадзе, Казані, Мінску і Астане.

Акрамя арганізацыйных пытанняў, на з'ездзе былі разгледжаны асноўныя напрамкі супрацоўніцтва вышэйшых навучальных устаноў Еўразійскай асацыяцыі ўніверсітэтаў на 2015 год. Сёння БДУ супрацоўнічае з больш як сарака ўніверсітэтамі — членамі асацыяцыі. Гэтае ўзаемадзеянне накіравана на развіццё акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, сумеснае правядзенне навуковых мерапрыемстваў, рэалізацыю адукацыйных праектаў, а таксама на прыцягненне грамадзян еўразійскіх краін да навучання ў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.