Вы тут

Да Вільнюса стане танней


З 21 красавіка Беларуская чыгунка зніжае кошт праезду ў цягніку №801/802 Мінск — Вільнюс на 15 працэнтаў.

Гэты маркетынгавы крок ставіць за мэту развіццё транспартных зносін паміж Беларуссю і Літвой і, у прыватнасці, павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначных пасажырскіх перавозак у зносінах паміж сталіцамі дзвюх дзяржаў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

У састаў цягніка №801/802 Мінск — Вільнюс уключаны вагоны з месцамі для сядзення, кошт праезду ў якіх з 21 красавіка будзе складаць ад 180 тысяч рублёў. Продаж білетаў па новых цэнах распачнецца з гэтага ж дня. Цягнік міжнародных ліній беларускага фарміравання Мінск — Вільнюс курсіруе па суботах і нядзелях. Час адпраўлення са станцыі Мінск-Пасажырскі — 9.45. У зваротным кірунку састаў адыходзіць з Вільнюса ў 21.00.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.