Вы тут

Справа, якая натхняе


Падчас рэспубліканскага суботніка прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў разам з прадстаўнікамі апарату Савета Міністраў і лясной гаспадаркі займаўся высаджваннем лесу. На плошчы 1,4 га выпрацаванага кар’ера “Валяр’яны” Лашанскага лясніцтва ДЛГУ “Уздзенскі лясгас”, члены ўрада высадзілі каля 8000 маладых сосен.

– Падчас суботнікаў важны не сам факт працы ў выхадны дзень, але тое, што людзі сапраўды адчуваюць жаданне папрацаваць на агульны вынік, а таксама мець зносіны са сваімі супрацоўнікамі, але не ў звыклых відах дзейнасці, а на прыродзе, выконваючы важную сацыяльна карысную функцыю, – адзначыў Андрэй Кабякоў. – Я б такія суботнікі, хоць яны і напружаныя ў плане фізічнай працы, не называў дадатковым працоўным днём – гэта проста вялікае задавальненне, але з потам і мазалямі.

Па словах прэм’ер-міністра, сёлетні рэспубліканскі суботнік – своеасаблівы працяг “ляснога тыдня”, прысвечанага 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайны, падчас якога было пасаджана каля 70 млн дрэў.

У рэспубліканскім суботніку прымае ўдзел каля 3 млн грамадзян. Сродкі, сабраныя падчас яго, пойдуць на вырашэнне важных сацыяльных задач.

Як расказаў Андрэй Кабякоў, пэўная іх частка будзе накіравана на паляпшэнне стану, дзе яшчэ неабходна, помнікаў герояў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама на давядзенне да ладу дзіцячых аздараўленчых лагераў і іншых сацыяльных аб’ектаў да летняга сезону. Палова сродкаў ад іх рэспубліканскай часткі будзе накіравана ў Міністэрства аховы здароўя для закупу апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для аддзяленняў інтэнсіўнай тэрапіі, якія аказваюць дапамогу дзецям.

– Толькі дзеля гэтага можна ўсім выйсці папрацаваць і пералічыць частку свайго заробку, – лічыць прэм’ер-міністр. – Кожны будзе ўпэўнены, што ён прыняў удзел у вельмі важнай справе, і часцінка яго працы пайшла на карысць нашым грамадзянам, самым маленькім грамадзянам. Гэта вельмі натхняе.

Вераніка КОЛАСАВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.