Вы тут

Мінск — Алматы


Каляндар кніжных кірмашоў на постсавецкай прасторы адкрываецца ў лютым традыцыйна ў Мінску, пасля працягваецца ў іншых краінах. Алматы — адзін з гарадоў, дзе збіраюцца кніжнікі з краін СНД і ўсяго свету.

Чым уразіла, чым захапіла сёлетняя сустрэча выдаўцоў, паліграфістаў, пісьменнікаў у Казахстане? Беларуская дэлегацыя на кірмашы «Па Вялікім Шаўковым шляху» была досыць прадстаўнічай: работнікі Міністэрства інфармацыі, кіраўнікі выдавецтваў і друкарняў краіны. Увага наведвальнікаў уражвала — да беларускай кнігі цягнуцца, яе жадаюць набыць. Як мастацкую, так і пазнавальную, адукацыйную літаратуру.

З кніг Выдавецкага дома «Звязда» карысталіся попытам зборнікі серыі «Сугучча сэрцаў» (дзе прадстаўлена на рускай мове літаратура краін СНД і пераклады твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў), альманахі «Сугучча», «Калекцыянер», кнігі Анатоля Бутэвіча, Уладзіміра Ліхадзедава і іншыя выданні гісторыка-асветніцкага характару. Сярод знакавых падзей кірмашу было шмат мерапрыемстваў, якія праводзіліся за межамі экспазіцый, выставачнай пляцоўкі: сустрэчы ў выдавецтвах, друкарнях, канферэнцыі і «круглыя сталы» ва ўніверсітэтах і Нацыянальнай бібліятэцы. Па традыцыі дастаткова актыўна працавала дэлегацыя кніжнікаў і выдаўцоў, арганізатараў выдавецкай справы Расійскай Федэрацыі. Госці з Масквы асаблівую ўвагу акцэнтавалі на кнігах для дзяцей, а таксама на падручніках.

На «круглым стале», прысвечаным міжлітаратурным стасункам, які ў межах кніжнага кірмашу правёў Інстытут літаратуры і мастацтва імя Мухтара Аўэзава, размова ішла і пра беларуска-казахстанскія літаратурныя сувязі. З грунтоўным дакладам на гэтую тэму выступіў дырэктар — галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда» Алесь Карлюкевіч. Іншыя выступоўцы — кандыдат філалагічных навук Святлана Ананьева, кандыдат філалагічных навук Айнур Машукава, доктар філалагічных навук Алімжан Талівалдзі-Хамраеў — таксама звярнуліся да тэмы беларуска-казахстанскіх адносін. …Гасцямі беларускага стэнда кірмашу «Па Вялікім Шаўковым шляху» былі перакладчык Кайрат Бакбергенаў, галоўны рэдактар часопіса «Прастор» Валерый Міхайлаў, паэт Любоў Шашкова, іншыя пісьменнікі, літаратуразнаўцы, якія цікавяцца беларускай літаратурай, друкуюцца ў Беларусі, маюць уяўленне пра сучасны літаратурны працэс у нашай краіне. Іх цікавілі кніжныя навінкі, расповеды, здабыткі беларускага прыгожага пісьменства.

Сяргей ШЫЧКО

Алматы, Казахстан

Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва".

 

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.