Вы тут

«Цяльняшка — наша легенда»


У Мінску стартавала акцыя «Цяльняшка — наша легенда». Падчас яе ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і сённяшнія вайскоўцы ўзгадалі пра савецкі ваенна-марскі сцяг, бесказырку, цяльняшку і, вядома, сам подзвіг маракоў СССР.

Са слоў арганізатара акцыі і кіраўніка грамадска-патрыятычнага аб'яднання «Марское братэрства — непарушнае!» Арсенія Крыцкага, перамога ў маі 1945-га была немагчымая без удзелу флатыліі. Дэсантнікаў падчас Берлінскай аперацыі праз раку Шпрэе перавозілі на драўляных караблях матросы Дняпроўскага (Пінскага) флоту. Менавіта яны ўстанавілі ў Рэйхстагу савецкі ваенна-марскі сцяг у памяць аб усіх палеглых мараках. На жаль, пра іх удзел у ваенных аперацыях Вялікай Айчыннай вайны мы ведаем няшмат.

На пачатку вайны па загадзе адмірала Мікалая Кузняцова каля 500 тысяч маракоў сышлі на бераг і сталі змагацца на роўных з астатнімі байцамі. Яны праявілі такую мужнасць, што немцы часта называлі прадстаўнікоў флоту «чорная смерць». Толькі за наяўнасць цяльняшкі нацысты расстрэльвалі параненых байцоў. «Іх баяліся настолькі, што казалі: марака трэба забіваць двойчы», — тлумачыць Арсеній Крыцкі.

У акцыі таксама ўзялі ўдзел ветэраны Вялікай Айчыннай вайны з Расіі і Беларусі. «Цяльняшка — гэта сімвал марской доблесці», — кажа Станіслаў Звяздоў, кавалер ордэна Айчыннай вайны, апошні член экіпажа легендарнай падводнай лодкі «С-13» пад кіраўніцтвам Аляксандра Марынескі.

Таксама акцыю наведаў кіраўнік музея імя Дняпроўскай флатыліі ў Пінску, капітан першага рангу Анатоль Азёраў. Мясцовы Савет ветэранаў ваенных маракоў стварыў музей сваімі сіламі. На яго базе сталыя героі-маракі арганізавалі клуб юных маракоў, з якога ўжо 4 чалавекі вырашылі звязаць свой жыццёвы шлях з флотам.

Вераніка ПУСТАВІТ.

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні. 

Грамадства

Народнае прадстаўніцтва

Народнае прадстаўніцтва

Вясна гэтага года праходзіць у Беларусі пад знакам Усебеларускага народнага сходу ў яго новым статусе і якасці. 

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў.