Вы тут

З чацвярга пацяплее


А на выхадныя сіноптыкі абяцаюць да плюс 23

Ужо ў сераду ўдзень на тэрыторыю краіны пачнуць паступаць крыху цяплейшыя паветраныя масы з боку Скандынаўскага паўвострава, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды.

У чацвер сапраўды пацяплее. Да нас пачне паступаць цёплая паветраная маса з боку Заходняй Еўропы. На працягу сутак чакаецца пераважна без ападкаў, аднак удзень магчыма ўзмацненне заходняга ветру, парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы на чацвер складзе 0-5 цяпла, а ўдзень — ужо плюс 11-18 градусаў, па захадзе — да 20 цяпла. І ў пятніцу прагназуецца камфортнае без ападкаў надвор'е, толькі па паўночным усходзе ўначы месцамі пройдзе кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы на пятніцу будзе 1-7 цяпла, удзень сонейка прыгрэе да плюс 12-18 градусаў, а па поўдні — да 19-21 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, на выхадныя нас чакае ўвогуле амаль летняе надвор'е. Праўда, месцамі па краіне магчымы кароткачасовы дождж і навальніцы. Аднак тэмпература паветра ўначы складзе ўжо 3-10 цяпла, а ўдзень стане плюс 16-23 градусы. Усё, здаецца, снегу ў нас больш не будзе...

Сяргей КУРКАЧ

 

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.