Вы тут

Медыцына і помнікі — у прыярытэце


Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра КОСІНЦА журналісты заспелі падчас працы на будоўлі сярэдняй школы №32 горада Мінска ў мікрараёне Лебядзіны. Гэта будзе школа на 1020 месцаў, яе будаўніцтва павінна завяршыцца сёлета ў ліпені, і ўжо першага верасня яна прыме сваіх першых вучняў.

[caption id="attachment_80358" align="alignnone" width="600"]Дзіцячая паліклініка ў Каменнай Горцы будзе разлічана на 480 наведванняў за змену. Дзіцячая паліклініка ў Каменнай Горцы будзе разлічана на 480 наведванняў за змену.[/caption]

Аляксандр Косінец адзначыў, што сёлетні рэспубліканскі суботнік незвычайны, бо праходзіць у год 70-годдзя Перамогі і ў Год моладзі. Ён прызнаўся, што падчас такіх мерапрыемстваў заўсёды мае добры настрой, і падкрэсліў, што рэспубліканскія суботнікі сталі добрай традыцыяй, якая аб'ядноўвае і гуртуе ўсю нацыю.

«Палова заробленых на суботніку грашовых сродкаў пойдзе на тое, каб забяспечыць лячэбна-прафілактычныя ўстановы Беларусі медыцынскім абсталяваннем, — паведаміў кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. — Перш за ўсё гэта робіцца для дзяцей, каб у выніку мы атрымалі эфектыўнае аказанне ім медыцынскай дапамогі. Другая палова будзе адпраўлена ў мясцовыя выканкамы для аднаўлення абеліскаў, помнікаў, а таксама для падрыхтоўкі дзіцячых летніх месцаў адпачынку».

Дзіяна СЕРАДЗЮК.

Фота БЕЛТА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.