Вы тут

61 мільярд рублёў зарабілі беларусы на сёлетнім суботніку


Такую лічбу агучыла намеснік прэм'ер-міністра Наталля КАЧАНАВА падчас падвядзення вынікаў рэспубліканскай акцыі. «Разам з тым выпушчана прамысловай прадукцыі на суму 152 мільярды рублёў, а аб'ёмы падрадных работ склалі 28 мільярдаў», — паведаміла Наталля Іванаўна.

Больш за ўсіх зарабілі мінчане (з іх удзел у мерапрыемстве прынялі 487 тысяч чалавек) — 20 мільярдаў рублёў. 400 тысяч прадстаўнікоў Мінскай вобласці сабралі 6,7 мільярда. Прыкладна па 7 мільярдаў унеслі жыхары Магілёўшчыны і Брэстчыны, дзе ўладкоўваць тэрыторыю рэгіёнаў выйшлі 349 і 487 тысяч чалавек адпаведна. У Віцебскай вобласці 371 тысяча работнікаў сабрала 4,5 мільярда рублёў. Унёсак Гродзеншчыны, дзе на суботнік выйшлі 334 тысячы чалавек, ацэньваецца ў 5,2 мільярда. Амаль на 4 мільярды больш зарабілі ў Гомельскай вобласці (там да рэспубліканскай акцыі далучылася 501 тысяча чалавек).

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.