Вы тут

І глеба, і сяўба застаюцца...


Памяці краязнаўчага пісьменніка Уладзіміра Содаля

Пайшоў з жыцця Уладзімір Ільіч Содаль. 15 красавіка спыніўся яго зямны шлях...

22-14

Вядомы журналіст, пісьменнік, чуйны да гісторыі літаратуры краязнавец. Шмат пра яго творчыя зацікаўленні гавораць самі назвы кніг — тых кніг, якія ён у прамым сэнсе слова выхадзіў, сабраў па розных адрасах літаратурна-краязнаўчага характару. «Пуцявінамі сейбіта», «Кушлянскі кут», «Людзьмі звацца», «Сцежкамі Мацея Бурачка», «Жупранская старонка», «Тут бачу свой край», «Свіранскія крэскі», «Карпілаўка», «Волат з Мігаўкі»... Янка Купала, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Францішак Багушэвіч, Ядвігін Ш., Максім Багдановіч, Аляксандр Уласаў — імёны, якія найперш былі цікавыя Уладзіміру Содалю як даследчыку. Ён шукаў кожную драбнічку, кожны факт, які дапамог бы гісторыкам літаратуры, шараговым чытачам зразумець, асэнсаваць усю маштабнасць, усю шматпланавасць творчасці і жыцця згаданых постацяў. Вытокі сучаснай беларускай літаратуры, тая дарога, якая вывела на шырокую прастору класікаў, майстроў айчыннага прыгожага пісьменства — вось што хвалявала Содаля як журналіста, як пісьменніка і проста як грамадзяніна.

Адно з даўніх інтэрв'ю з Уладзімірам Ільічом Содалем мела наступную назву — «Рыхтую глебу да сяўбы...» Сімвалічная назва. Пісьменнік, збіраючы памяткі айчыннай гісторыі, імкнуўся пасеяць цікавасць да беларускай культуры, роднага слова. І надзвычай шмат паспеў зрабіць у гэтым кірунку. Відаць, не ўсё з наробленага, сабранага яшчэ дайшло да чытача. Бо руплівасці Уладзіміра Содаля, яго надзвычайнаму працалюбству можна было падзівіцца. Вось і ў згаданым інтэрв'ю ён казаў пра дакументальна-мастацкую аповесць «Стагадовы партызан», прысвечаную сям'і дзеда Талаша. Збіраўся напісаць пра роднае мястэчка Мормаль, што на Жлобіншчыне. Была ў яго і яшчэ адна мара — мара пра кнігу нарысаў пра беларускія кнігарні — ад старажытных да кнігарняў нашага часу. Мо зрабіў бы ён і кнігу пра Паўлюка Багрыма, да лёсу якога, да загадак з якім быў надзвычай уважлівы.

Уладзімір Содаль — паплечнік тых даследчыкаў, кожны з якіх па свойму імкнуўся ўзнавіць памяць дзеля будучыні. Сцяпан Александровіч, Генадзь Каханоўскі, Генадзь Кісялёў, Віталь Скалабан... Дастойнай асобай у гэтым радзе быў і застаецца Уладзімір Ільіч Содаль. Сяўба, распачатая ім, доўжыцца.

Максім Ладымераў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.