Вы тут

Што рабіць з расадай, якая зацвіла?


Расаду памідораў з кветкамі і часам нават завязямі высаджваць непажадана. Звычайна цвіцення расады не дапускаюць рознымі спосабамі: хтосьці абрывае ніжняе лісце, хтосьці кароціць парасткі, хтосьці абрывае кветкі. Таму што, па-першае, з гэтых першых завязяў буйных памідораў усё роўна не можа атрымацца (у расліны занадта мала лістоты і каранёў для іх сілкавання), а па-другое, яны проста не дадуць пасаджанаму кусту нармальна развівацца, бо плады, якія растуць, маюць уласцівасць забіраць на сябе большасць сокаў расліны.

22-8

Калі застаецца прыкладна 2-3 тыдні да высадкі, квітнеючыя памідоры лепш за ўсё ўкараціць, тады новыя парасткі за тры тыдні якраз вырастуць патрэбнай даўжыні, а калі караціць раней, то яны зноў дадуць бутоны.

Сэнс пакарочвання — гэта перазакладка на расадзе кветкавых пупышак. Цяпер, у больш спрыяльных сонечных умовах, на расліне закладуцца больш ураджайныя суквецці. Для гэтага пакарочванне лепш сумясціць з падсыпкай свежай зямлі (альбо наверх, альбо перавалка расады ў больш вялікія ёмістасці), каб і сілкаванне палепшыць.

Караціць расаду памідораў можна па-рознаму. У цэлым, чым вышэй зрэз, тым бяспечней для расліны, але тым менш мы пакідаем час новаму парастку да цвіцення: парастак утворыцца ўсяго адзін і праз тыдзень зноў можа зацвісці. Лепш за ўсё зрэзаць коратка: над другім сапраўдным лістом, каб выклікаць з'яўленне двух парасткаў. Зрэзаныя парасткі можна паставіць у ваду для ўкаранення і атрымання новага куста. Так можна амаль падвоіць колькасць расады. Але калі надвор'е пахмурнае, то ў 1-2 самых тонкіх раслін не хапае сіл на амаладжэнне і яны засыхаюць — гэта непазбежна пры кароткім абразанні. Таму варта памятаць: чым вышэй зрэзаць, тым бяспечней. Калі зрэзаць па самыя семядольныя лісты, засохлых будзе яшчэ больш. Таму аптымальна зразаць над 2-м сапраўдным лістом. Атрымліваюцца высокаўраджайныя кусты, якія ўжо сфарміраваны ў два сцяблы і іх на градцы ўжо можна не фарміраваць, толькі здымаць пасынкі (гаворка ідзе пра звычайныя нізкарослыя ранняспелыя гатункі).

Завязі лепш абарваць, нават калі вы не хочаце абразаць самі парасткі. Трэба адшчыкнуць суквецце, не чапаючы верхавінную разетку лісця.

Толькі з абрываннем завязяў можна перашчыраваць, калі абрываць і абрываць іх увесь май. Трэба ўлічыць, што завязь, якая ўтварылася з кветкі, потым будзе ператварацца ў памідор не менш за 40 дзён. А нам трэба хутчэй сабраць ураджай.

Гэты прыём выдалення першых завязяў працуе і для агуркоў.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.