Жораў


Жораў. У традыцыйнай культуры ўсходніх славян гэтую прыгожую птушку заўсёды лічылі свяшчэннай, вестуном (прадказальнікам) усяго добрага, станоўчага, сімвалам стасункаў з боствамі.

* Па ўяўленні нашых продкаў, увосень жоравы пакідаюць наш край, ляцяць на зімоўку і нясуць з сабой прэч грэшныя душы, а рана ўвесну вяртаюцца з вы-раю (ірыю), каб прынесці з сабой душы будучых дзяцей, якія народзяцца ў гэты год. Сувязь жораваў з «тым», іншым светам, светам продкаў недвухсэнсоўна адлюстравалася ў культуры ўсходніх славян: калодзежы з доўгай жэрдкай, пры дапамозе якой бралі ваду з глыбіні, таксама атрымалі назву «журавель».

* Журавель заўсёды быў годнай, незалежнай, недасяжнай для чалавека птушкай. Калі ў жыцці чалавека ўтвараліся сітуацыі, у якіх неабходна было зрабіць выбар, у народзе казалі: «Лепш сініца ў руках, чым жораў (журавель) у небе». Аб чымсьці вельмі жаданым, але недасяжным, казалі: «Што жораў у небе».

* Забіць жорава — значыла назаўсёды развітацца з асабістым шчасцем: ніва будзе бясплоднай, гаспадарка прыйдзе ў заняпад, у сям'і пачнуцца сваркі і хваробы.

* Шматлікія рытуальныя дзеянні і прыкметы, звязаныя з жоравам, супадалі з дзеяннямі ў дачыненні да бусла. Так, на Палессі ранняй вясной, калі вы бачылі першага жорава, неабходна было «пакачацца» па полі, каб на працягу года не было болю ў спіне.

* Лічылі, што на тым полі, куды села шмат жораваў, будзе добры ўраджай.

* Па палёце жораваў прадказвалі надвор'е:

— жоравы ляцяць высока — да дажджу;

— жораў заляцеў у вёску — чакай непагадзі, буры;

— калі жоравы ў час адлёту на поўдзень ляцяць высока, не спяшаючыся, «перагаворваюцца», — будзе ціхая добрая восень.

У апошнія дні жніўня назіралі за паводзінамі жораваў: «Калі жоравы паляцяць, то ў сярэдзіне кастрычніка мароз пачнецца, а калі не — то зіма позна прыйдзе».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.