Вы тут

Каманда Прэзідэнта — першая


Хакейная дружына Прэзідэнта шосты раз стала пераможцай рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод аматараў хакея.

У другім фінальным матчы серыі, які праходзіў на «Чыжоўка-Арэне», каманда Прэзідэнта не пакінула шанцаў хакейнаму калектыву Мінскай вобласці — 8:1. Першы паядынак таксама не прынёс хакеістам Міншчыны прыемных эмоцый. Матч завяршыўся з лікам 1:6.

На трэцім месцы апынулася каманда Гродзенскай вобласці. Арганізатары спаборніцтваў вызначылі лепшых гульцоў турніру. Лепшым варатаром абралі Сяргея Шабанава (каманда Прэзідэнта Беларусі), абаронцам — Яўгена Кукушкіна (Мінская вобласць), а нападаючым — Сцяпана Панамарова (каманда Прэзідэнта Беларусі). Лепшым бамбардзірам стаў форвард каманды Брэстчыны Аляксандр Іваненка.

Якаў ЖУРБІН.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.