Вы тут

Вяртанне ў эліту


У тыднёвым спартыўным аглядзе «Звязда» распавядае пра паўтарэнне «залатога поспеху» Дзіны Сазанавец, упэўнены старт брэсцкага «Дынама» ў чэмпіянаце Беларусі па футболе і пераможны ваяж беларускіх тэнісістак у Японію.

[caption id="attachment_80326" align="alignnone" width="600"]Пе­ра­мож­нае ач­ко ка­ман­дзе пры­нес­лі Вік­то­рыя Аза­ран­ка і Воль­га Га­вар­цо­ва. Пе­ра­мож­нае ач­ко ка­ман­дзе пры­нес­лі Вік­то­рыя Аза­ран­ка і Воль­га Га­вар­цо­ва.[/caption]

1. Брэсцкае «Дынама» працягвае лідзіраваць у футбольным чэмпіянаце краіны. У другім туры брастаўчане перайгралі «Мінск» (1:0). Трэцім голам у сезоне адзначыўся Кірыл Прамудраў. Дарэчы, 22-гадовы паўабаронца цяпер дзеліць першы радок у спісе лепшых бамбардзіраў турніру з форвардам салігорскага «Шахцёра» Мікалаем Янушам.

Другой перамогі запар дабіўся і БАТЭ. Барысаўчане ў беларускім класіка перайгралі мінскае «Дынама» — 2:0. Выніковыя атакі на рахунку Максіма Валадзько і Віталя Радзівонава. У сваю чаргу «бела-сінія» з двума паражэннямі і розніцай забітых-прапушчаных мячоў 1-3 пасля другога матча знаходзяцца на дне турнірнай табліцы.

Цікава, што ў астатніх матчах чэмпіянату выявіць пераможцу не атрымалася. Дзве сустрэчы («Нафтан» — «Граніт», «Гомель» — «Нёман») скончыліся безгалявой нічыёй. Яшчэ ў трох гульнях каманды абмяняліся забітымі мячамі: усе тры матчы «Слуцк» — «Тарпеда-БелАЗ», «Славія» — «Шахцёр», «Белшына» — «Віцебск» скончыліся з лікам 1:1.

2. Беларускія цяжкаатлеты заваявалі чатыры медалі на чэмпіянаце Еўропы. Перамогу ў вагавай катэгорыі да 69 кг з вынікам 255 кг святкавала Дзіна Сазанавец. Такім чынам, беларуска пацвердзіла леташні статус чэмпіёнкі Еўропы ў гэтай вагавай катэгорыі.

Трэцімі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Дар'я Пачобут (да 75 кг), Мікалай Новікаў (да 85 кг) і Аляксандр Венскель (да 94 кг).

3. Жаночая зборная Беларусі па гандболе да 19 гадоў заваявала пуцёўку ў фінал чэмпіянату Еўропы, які ўлетку адбудзецца ў Іспаніі. У заключным матчы кваліфікацыі наша каманда ўпэўнена перайграла саперніц з Польшчы — 32:25. Такім чынам, з двума перамогамі і адным паражэннем беларускі занялі другое месца ў сваёй групе і атрымалі пропуск і фінальную частку еўрапейскага форуму.

4. Беларускія тэнісісткі трэці раз у гісторыі (1999, 2012) узняліся ў 2-ую Сусветную групу Кубка Федэрацыі. У гасцявых матчах плэй-оф нашы спартсменкі абыгралі зборную Японіі — 3:2. Пераможнае ачко камандзе прынеслі Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова, якія ў парным паядынку перайгралі японскі тандэм Шуко Ааяма/Аюмі Марыта — 6:3, 6:4. Адзначым, што першая ракетка Беларусі Вікторыя Азаранка таксама выйграла абедзве свае адзіночныя сустрэчы.

Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.