Вы тут

Па гэтай дарозе мой бацька і я пайшлі на вайну...


«Па гэтай дарозе мой бацька і я пайшлі на вайну», — першае, што сказаў у мікрафон Канстанцін Анісімавіч Патапчык. У дынаміках толькі што гучалі песні ваенных гадоў, таму ўзвышаны голас ветэрана здаўся іх хвалюючым працягам.

[caption id="attachment_80347" align="alignnone" width="600"]Пом­нік жы­ха­рам вё­сак Жу­раў­ка­ві­чы  і Пад­гор'е, якія за­гі­ну­лі падчас  Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Пом­нік жы­ха­рам вё­сак Жу­раў­ка­ві­чы
і Пад­гор'е, якія за­гі­ну­лі падчас
Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.[/caption]

Так і гэты дзень для жыхароў вёскі Жураўкавічы стаў працягам у чарадзе дзясяткаў тысяч дзён, якія аддзялілі іх ад ваеннага ліхалецця. У той жа далечыні назаўжды засталіся і многія іх аднавяскоўцы.

«Гэтая дарога мне бачылася ў снах на фронце. Я стаў кулямётчыкам. Пад Аўгустовам у Польшчы атрымаў цяжкае раненне...» — працягваў Канстанцін Анісімавіч. Ён расказваў, як на той жа чужой зямлі ў баях з агульным ворагам загінуў бацька. Яго магілу адшукаць не ўдалося.

«Я пакляўся сабе ўвекавечыць памяць бацькі і іншых палеглых землякоў у мемарыяльным знаку, каб перадаць святую памяць пра іх наступным пакаленням. Цяжка было здзяйсняць задуманае. Доўга шукаў на палях падыходзячы магутны валун. Шукаў магчымасць яго перавозкі ў вёску, устаноўку на пляцоўку, якую таксама трэба было падрыхтаваць па належнай тэхналогіі. Не ведаю, колькі б рабіў усё гэта адзін, калі бы да справы не далучыўся цудоўны чалавек — пісьменнік і краязнавец Іван Паўлавіч Ярашэвіч. Разам мы ўсюды знаходзілі паразуменне, атрымлівалі дапамогу», — так гаварыў у мікрафон ветэран. Перад ім стаялі аднавяскоўцы, сябры па працоўных гадах з Мінскага аўтазавода, прадстаўнікі мясцовай улады. А за спінаю ветэрана высіўся новы помнік. Магутны камень, нібы сцяг, нёс на сабе імёны трыццаці двух вяскоўцаў. Праз хвіліну Канстанцін Анісімавіч разам са сваімі праўнучкамі зняў з помніка покрыва і ўсклаў да падножжа першыя кветкі.

[caption id="attachment_80345" align="alignnone" width="600"]Для ўдзе­лу ў ад­крыц­ці пом­ні­ка пры­еха­ла на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ак­са­на Ула­дзі­мі­ра­ўна Ня­хай­чык, якая пе­рад­ала Кан­стан­ці­ну Ані­сі­ма­ві­чу Па­тап­чы­ку га­на­ро­вы знак «За раз­віц­цё ве­тэ­ран­ска­га ру­ху» (зле­ва на фо­та — Іван Паў­ла­віч Яра­шэ­віч). Для ўдзе­лу ў ад­крыц­ці пом­ні­ка пры­еха­ла на­мес­нік стар­шы­ні Па­ста­ян­най ка­мі­сіі па пра­вах ча­ла­ве­ка, на­цы­я­наль­ных ад­но­сі­нах і срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Ак­са­на Ула­дзі­мі­ра­ўна Ня­хай­чык, якая пе­рад­ала Кан­стан­ці­ну Ані­сі­ма­ві­чу Па­тап­чы­ку га­на­ро­вы знак «За раз­віц­цё ве­тэ­ран­ска­га ру­ху» (зле­ва на фо­та — Іван Паў­ла­віч Яра­шэ­віч).[/caption]

Адкрыццё такога помніка на вясковай вуліцы — прыкметны радок на старонках нашай агульнай Памяці. Для таго, каб усё гэта адбылося, спатрэбілася Асоба — шчыры, неабыякавы чалавек, які на сваім лёсе зведаў жахі вайны, ветэран Канстанцін Анісімавіч Патапчык. Разам са сваім аднадумцам Іванам Паўлавічам Ярашэвічам яны доўга пералічвалі па памяці прозвішчы людзей, назвы арганізацый і прадпрыемстваў, дзе за апошнія гады атрымлівалі падтрымку ў задуманай справе. Дапамога была вялікай і малой, але ўрэшце — неабходнай, каб імёны абаронцаў-аднавяскоўцаў з'явіліся на мемарыяльнай дошцы.

[caption id="attachment_80344" align="alignnone" width="600"]Па гэ­тай да­ро­зе вяс­коў­цы іш­лі на фронт. Па гэ­тай да­ро­зе вяс­коў­цы іш­лі на фронт.[/caption]

Яўген Пясецкі, фота аўтара.

Смілавіцкі сельсавет
Чэрвеньскага раёна.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.