Вы тут

Віктарына па старонках “Роднай прыроды”. Чацвёрты тур


1) Трыцікале – гэта:

А) Гібрыд жыта і пшаніцы

Б) Цукровая кукуруза

В) Від ячменю

 

2) Які грыб, згодна з летапісным паданнем, выкарыстоўваў Уладзімір Манамах, што хварэў на рак губы?

А) Ліставы трутавік

Б) Чагу

В) Падасінавік

 

3) Свята аматараў рыбалоўства “Вялікая бард-рыбалка” штогод праводзіцца каля:

А) возера Плавун (Магілёўская вобласць)

Б) ракі Лясная (Брэсцкая вобласць)

В) Чыгірынскага вадасховішча (Магілёўская вобласць)

 

4) Калі адзначаецца Міжнародны дзень Зямлі?

А) 22 сакавіка

Б) 22 красавіка

В) 22 мая

 

5) Колькі працэнтаў ад агульнай колькасці вады на Зямлі займае прэсная вада?

А) 15%

Б) 7%

В) 3%

 

6) Экасцежка “Азяраўкі” знаходзіцца:

А) На балоце Званец

Б) На балоце Ельня

В) На балоце Дакудаўскім

 

7) Што вывучаюць спецыялісты МГЭЗК?

А) Кліматычныя змены

Б) Аднаўляльныя крыніцы энергіі

В) Экалагічную эканоміку

 

8) Працягніце народнае выказванне: “Улюбіўся як чорт у сухую...”

А) Вярбу

Б) Бярозу

В) Ліпу

 

9) У 1968 годзе вучоныя-батанікі ўпершыню знайшлі чорную бярозу на беларускіх землях:

А) У Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці

Б) У Добрушскім раёне Гомельскай вобласці

В) У Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці

 

10) Раздзел геалогіі, асобная навука пра горныя пароды, іх мінералагічны і хімічны склад, структуру і тэкстуру, умовы размяшчэння, паходжанне – гэта...

 

Адказы на чацвёрты тур віктарыны прымаюцца да 20 мая.

Дасылайце адказы на e-mail: pryroda@zviazda.by, а таксама на паштовы адрас: 220013, г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а

 

Адказы на пытанні трэцяга тура віктарыны:

1) Вяртанне адходаў у колазварот “вытворчасць-спажыванне”

2) Матычнае

3) 202 віды дзікіх жывёл, 303 віды дзікарослых раслін

4) Свантэ Арэніус

5) У Добрушскім раёне Гомельскай вобласці

6) Кажанамі

7) 90-годдзе

8) Гродна

9) Школьны праект па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі

10) Чорнага дзятла

 

Віншуем пераможцаў!

Завяршыліся першыя тры туры віктарыны “Па старонках “Роднай прыроды”. І камісія вызначыла тых, хто на працягу трох месяцаў 2015 года першы дасылаў на адрас рэдакцыі правільныя адказы на пытанні віктарыны.

Такім чынам, пераможцамі сталі:

1) Святлана Чакун

2) Удзельнікі гуртка “Веласіпедны турызм” ДУА “Навасёлкаўскі ВПК ДС-СШ” пад кіраўніцтвам Алены Парыбак

3) Алесь Крыжэвіч

4) Сям’я Пятроўскіх

Запрашаем вас у рэдакцыю “Роднай прыроды” (г. Мінск, вул. Б. Хмяльніцкага, 10а) за памятнымі падарункамі ад Выдавецкага дома “Звязда”.

Для тых, хто не трапіў у “пераможны” спіс, нагадваем: віктарына працягваецца ўвесь год і ў вас, паважаныя чытачы, яшчэ будзе шанс пазмагацца за месца лідара.

Мы будзем праводзіць прамежкавыя вынікі за тры месяцы, а ў канцы года вызначым найлепшых знаўцаў па выніках усіх 12 тураў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.